Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2016

Цэнтр беларускай мовы плануецца адкрыць у Пакістане

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр беларускай мовы плануецца адкрыць у Пакістане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Гэты праект абмяркоўваўся разам з іншымі напрамкамі двухбаковага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай сферы ў час візіту ў Пакістан дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам 11-15 красавіка.

"Праект, што датычыцца адкрыцця на базе Нацыянальнага ўніверсітэта сучасных моў Пакістана цэнтра (кафедры) беларускай мовы пры садзейнічанні Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, выйшаў на фінальную стадыю. Бакі ўзгаднілі пытанні напаўняльнасці гэтай структуры", - падкрэслілі ў дыпмісіі.

У пасольстве адзначылі, што на ўзроўні міністэрстваў адукацыі дзвюх краін прынята рашэнне заключыць пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, навуковых ступеней і званняў, а таксама распрацаваць і падпісаць дарожную карту супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

У час перагавораў абмяркоўваліся магчымасці абмену студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыі сумесных адукацыйных праграм і навуковых даследаванняў. У адказ на зацікаўленасць пакістанскага боку першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш пацвердзіў гатоўнасць беларускіх калег аказаць садзейнічанне ў стварэнні Універсітэта прыкладных кваліфікацый у Пакістане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі