Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2017

Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце

Фота пасольства Беларусі ў Расіі14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся 13 снежня на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Цэнтр з'яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. "Супрацоўнікамі цэнтра запланаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

У цырымоніі адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта МДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі