Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Стд 2026

Ці павялічыцца колькасць беларускамоўных праграм на тэлебачанні, адказаў міністр інфармацыі

Ці павялічыцца колькасць беларускамоўных праграм на тэлебачанні, адказаў міністр інфармацыі
Фота з архiва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, ці з'явіцца на тэлебачанні больш праграм на беларускай мове. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства інфармацыі.

Як адзначыў Марат Маркаў, беларускамоўных праграм на ТБ не так шмат. Сітуацыя склалася не ўчора і адлюстроўвае агульнае становішча ў грамадстве. І пры тым, што больш за палову грамадзян краіны, згодна з апошнім перапісам, назвалі менавіта беларускую мову роднай, гаворыць на ёй менш як чвэрць насельніцтва.

"Важна разумець, што проста так узяць і сказаць: "Цяпер 45 працэнтаў эфіру будзе на мове!" - гэты падыход у рэаліях больш паходзіць на авантуру. У нас няма грамадскага тэлебачання, няма абавязковага штомесячнага збору Abonament RTV за валоданне тэлевізарам і збору на смартфоны, планшэты, ноўтбукі, тэлевізары, як у Польшчы і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаў. Тэлеканалы зарабляюць на рэкламе і арыентуюцца на запыт гледача. А толькі 1,1 працэнта тэлегледачоў, згодна з сацапытаннем 2025 года Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, выбіраюць прагляд тэлевізійных праграм на беларускай мове. Яшчэ трэць апытаных адзначае аднолькавую ступень перавагі як рускай, так і беларускай моў у тэлекантэнце. Што паказальна, доля тэлепрагляду нашага культурнага тэлеканала "Беларусь 3", дзе пераважаюць беларускамоўныя праграмы, - у сярэднім 2,5 працэнта", - дадаў міністр, падкрэсліўшы, што гэту інфармацыю неабходна ўлічваць пры арганізацыі работы ТБ.

На яго думку, прывіваць любоў да беларускай мовы неабходна комплексна - праз культуру, адукацыю, інфармацыйныя рэсурсы. І сапраўды без ніякага ўшчамлення іншай дзяржаўнай мовы. Таму Міністэрства інфармацыі бачыць сваю задачу не ў штучным навязванні працэнтных суадносін, а ў стымуляванні стварэння тэлеканаламі якаснага, цікавага і канкурэнтаздольнага кантэнту на беларускай мове.

"Галоўнае - любыя спробы публічна дыскрымінаваць якую-небудзь з дзяржаўных моў, таксама як і любую іншую нацыянальную мову, дэманстраваць непавагу да яе павінны жорстка спыняцца на корані. Менавіта абвастрэнне моўных, нацыянальных і рэлігійных пытанняў часта становіцца прычынай развалу дзяржаў. А для Беларусі, дзе пражываюць прадстаўнікі больш як 150 нацыянальнасцей, гэта больш чым актуальна", - падкрэсліў Марат Маркаў.

Мінінфарм у сваім Telegram-канале запусціў пастаянную рубрыку #наПодумать з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым. Ва ўсіх ёсць магчымасць задаць пытанне міністру. Зрабіць гэта можна, даслаўшы пытанне ў асабістых паведамленнях падпісчыка каналу Мінінфарма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі