Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Sep 2015

Трыа "Інжыр" прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе "Новая хваля"

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае трыа "Інжыр" прадставіць краіну на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля", які пройдзе ў Сочы з 2 па 11 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА арганізатары конкурсу.

Таленавіты вакальны калектыў "Інжыр" удзельнічаў ва ўкраінскім вакальным шоу "Х-Фактар" і стаў пераможцам анлайн галасавання "Х-Фактар Анлайн", трыа таксама з'яўляецца фіналістам Emporio Music Fest by Baigali in Moscow. "Інжыр" - запатрабаваны музычны калектыў, "Адкрыццё года-2012" на думку часопіса ICON. Група ўдзельнічае ў розных фестывалях, прэміях і канцэртах. Цяпер калектыў гастраліруе па краінах СНД і працуе над стварэннем альбома.

У яго складзе Таццяна Камарова, Марыя Яковіч і Марыя Разумава. Усе выканаўцы скончылі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. За вынікамі "Новай хвалі" артысткі сачылі не адзін год і марылі выступіць на конкурсе. Калі ж сталі фіналісткамі адбору, адчулі сябе яшчэ больш з'яднанымі. Дзяўчаты жадаюць удачы і дастойнага выступлення сапернікам, а самі маюць намер сабрацца з думкамі і якасна праспяваць, падарыць цеплыню і ўсмешкі гледачам і журы.

Усяго 15 выканаўцаў з 12 краін будуць спаборнічаць за перамогу ў конкурсе. Прызавы фонд конкурсу размяркоўваецца паміж першым, другім і трэцім месцам. Дадаткова намініруецца пазіцыя "Прыз глядацкіх сімпатый", яго атрымлівае канкурсант, за якога прагаласуе найбольшая колькасць анлайн-гледачоў у інтэрнэце і ў тэлевізійных трансляцыях. Канкурсант, які набраў найбольшую колькасць галасоў, атрымае "Брыльянтавую хвалю", вырабленую ювелірнай кампаніяй. Галасаванне стартавала 25 верасня і прадоўжыцца да 11 кастрычніка. Працэдура з'яўляецца платнай, аддаць свой голас за выбранага прэтэндэнта можна як з дапамогай СМС, так і аплаціўшы гэту опцыю банкаўскай карткай. Уручэнне "Прыза глядацкіх сімпатый" пройдзе на сцэне канцэртнай залы ў час урачыстай цырымоніі закрыцця "Новай хвалі 2015". Ход галасавання адлюстроўваецца ў рэальным часе на афіцыйным сайце конкурсу.

Старшынёй журы "Новай хвалі" нязменна з'яўляецца народны артыст Расіі кампазітар Ігар Крутой. Пераможцамі і фіналістамі конкурсу розныя гады станавіліся група Smash!!, Дзіма Білан, Ірына Дубцова, Настасся Стоцкая, Паліна Гагарына, група Cosmos, Джамала, Раберта Кель Торэс, Ціна Караль і многія іншыя.

Конкурс, які праводзіцца з 2002 года, усе папярэднія гады праходзіў у канцэртнай зале "Дзінтары" ў латвійскім горадзе Юрмала. Гасцямі конкурсу традыцыйна стануць зоркі расійскага шоу-бізнесу, а таксама артысты сусветнага ўзроўню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі