Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2016

Тэхадміністратар даменаў .by і .бел далучыўся да міжнароднай арганізацыі сcNSO

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічны адміністратар даменаў .by і .бел hoster.by атрымаў статус члена ccNSO (Country Code Names Supporting Organization) - арганізацыі, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных даменаў з усяго свету пад эгідай ICANN (Карпарацыі па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА прадстаўнікі hoster.by.

У ссNSO прадстаўнікі нацыянальных даменаў абменьваюцца адзін з адным ведамі і навыкамі. Як новы член арганізацыі hoster.by плануе прадставіць калегам з іншых краін свой вопыт, набыты пры развіцці беларускіх даменаў .by і .бел.

Акрамя таго, членства ў ccNSO дасць магчымасць hoster.by прымаць больш актыўны ўдзел у дзейнасці ICANN. Цяпер спецыялісты hoster.by задзейнічаны ў рабоце Cyrillic Script Generation Panel, што займаецца ўкараненнем кірылічных даменаў у сусветную інтэрнэт-прастору. Пасля ўступлення ў ccNSO hoster.by разам з іншымі членамі гэтай арганізацыі пачне работу над глабальнай палітыкай ICANN, што вызначае функцыянаванне даменных зон ва ўсім свеце. Да гэтай палітыкі адносяцца пытанні ўкаранення даменаў на нацыянальных мовах і шмат іншага.

СсNSO была створана ў структуре ICANN у 2003 годзе. Яна ўяўляе сабой пляцоўку для абмену думкамі і вопытам паміж адміністратарамі нацыянальных даменаў з усяго свету. Цяпер членами ссNSO з'яўляецца 161 арганізацыя, сярод якіх адміністратары нацыянальных даменаў з Еўропы, Амерыкі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі