У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2016

Тэмы Года культуры і 75-годдзя з дня нараджэння Мулявіна будуць асноўнымі на фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2015"25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лейтматывамі нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016" стануць 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, заснавальніка і кіраўніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна і Год культуры ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Мар'яна Нікалаева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мар'яны Нікалаевай, фестываль, які пройдзе 10-11 чэрвеня ў Маладзечне, развівае і прымнажае добрыя традыцыі па папулярызацыі беларускай паэзіі, музычнага мастацтва і вызначаецца як маштабнае нацыянальнае свята ў гэтай сферы. Правядзенне асноўных мерапрыемстваў запланавана на базе амфітэатра ў Маладзечне, Палаца культуры і іншых устаноў. "У аснову канцэпцыі закладзены значныя падзеі бягучага года - 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна і Год культуры, які аб'яўлены ў Беларусі. Гэтыя тэмы знойдуць адлюстраванне ў фестывальных мерапрыемствах розных жанраў і напрамкаў", - расказала прадстаўнік міністэрства.

У прыватнасці, пройдзе нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, нязменным мастацкім кіраўніком якога з'яўляецца маэстра Міхаіл Фінберг. Праграмай прадугледжаны канцэрт з удзелам выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Мулявіна, паэтычная гасціная з удзелам беларускіх паэтаў, паказ спектакля "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, гала-канцэрт закрыцця фестывалю.

Усяго плануецца правесці больш за 200 мерапрыемстваў розных напрамкаў. Сярод найбольш цікавых - тэматычная выстаўка, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, якую арганізуе яго ўдава Святлана Пенкіна. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга падрыхтаваў канцэрт камерных калектываў, дзе будзе гучаць старадаўняя беларуская музыка і музыка сучасных кампазітараў. Будзе працаваць выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс