У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2019

"Тэатральныя сустрэчы" на "Славянскім базары ў Віцебску" адкрые камедыя маскоўскага тэатра


Сцэна са спектакля. Фота маскоўскага тэатра "Эрмітаж"

9 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Камедыя "Маленькая нядзельная прыгода" ў выкананні акцёраў маскоўскага тэатра "Эрмітаж" адкрывае сёння "Тэатральныя сустрэчы" міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа пакажуць 8 спектакляў калектывы з Беларусі і Расіі. У першы дзень гасцей вечара чакае новы аўтарскі погляд на п'есу "Дзень адпачынку" Валянціна Катаева. Галоўнаму герою камедыі "Маленькая нядзельная прыгода" трэба будзе знайсці важнага чыноўніка, каб атрымаць яго рэзалюцыю на дакуменце. Але гэты пошук ператворыцца ў чараду недарэчных выпадковасцей, нечаканых сустрэч, падазрэнняў і шчырых пачуццяў. Артысты тэатра пагрузяць гледача ў добра знаёмую спешку і бясконцую мітусню сучаснага жыцця. 10 ліпеня тэатр "Эрмітаж" падрыхтаваў спектакль "Шклянка вады" французскага драматурга Эжэна Скрыба. Гледачы змогуць паназіраць за інтрыгамі англійскага двара і яго тайнамі.

Насычаная праграма "Тэатральных сустрэч" парадуе і ў наступныя дні. Так, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа знаёмую гогалеўскую п'есу "Рэвізор". Але дзеянне спектакля з XIX стагоддзя рэжысёр Мікалай Пінігін перанёс у 1970-1980-я гады, а павятовы горад стаў райцэнтрам. Сатыра Гогаля пры такім павароце не пакіне нікаго абыякавым. 12 ліпеня гледачоў зноў чакае Гогаль і яго "Жаніцьба" ў выкананні акцёраў драматычнага тэатра на Васільеўскім з Санкт-Пецярбурга. Камедыя "Кадрыля" ад прадзюсарскага цэнтра "М-АРТ" (Расія) таксама павінна прыйсціся даспадобы паклоннікам мастацтва мельпамены.

Апошнія тры дні "Тэатральных сустрэч" сцэна Коласаўскага тэатра будзе належаць вядомаму для віцебскага гледача маскоўскаму Тэатру на паўднёвым захадзе. Акцёры падрыхтавалі драму "Кабала святош" Міхаіла Булгакава, трагіфарс пра чалавечую адзіноту "Баба Шанэль" і камедыю "Даеш Шэкспіра" паводле п'есы англійскага класіка "Два веронцы". Разнапланавыя спектаклі ад расійскага калектыву змогуць парадаваць самага патрабавальнага гледача.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс