У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Жнв 2015

Тэатральныя эксперыменты і адкрыцці ўвойдуць у праграму форуму "ТЭАРТ-2015"

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэатральныя эксперыменты і адкрыцці ўвойдуць у праграму V Міжнароднага форуму "ТЭАРТ" (пройдзе ў Мінску з 29 верасня па 23 кастрычніка), паведамілі БЕЛТА яго арганізатары.

Так, 10 і 11 кастрычніка ў Камернай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гледачоў чакае адзін з самых незвычайных спектакляў форуму - "MATHATRIA". "Гэта па-японску высокатэхналагічны паказ, які самі аўтар называюць інсталяцыяй. Яна аб'ядноўвае ў сабе танец (у выкананні адной з лепшых танцоўшчыц сучаснасці Юі Кавагуці), 3D-графіку (мастак Ёсімас Ісібасі), аўдыякалажы і японскую цырыманіяльнасць", - заінтрыгавалі арганізатары.

У юбілейным форуме будзе як ніколі шмат музыкі. Спектакль-джаз "Стары Монк", заснаваны на біяграфіі выдатнага джазавага музыканта, роданачальніка бібопу - Тэлоніуса Монка, раскажа гледачам аб старэнні і немагчымасці цела і духу існаваць у гармоніі. Музычны спектакль можна ўбачыць 6-7 кастрычніка на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў.

Хуліганы "Тэатр ТАР" на чале з Вілмашам Вайдаі пакажуць гледачам п'есу Астроўскага, шчодра прыправіўшы яе з'едлівай насмешкай, бунтарскім духам і арыгінальным музычным акампанементам. "Даходнае месца" ў такой незвычайнай версіі можна будзе ўбачыць у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў 19 кастрычніка.

З музычным перформансам упершыню прымае ўдзел у форуме Украіна. "Dakh Daughters Band - сем актрыс кіеўскага тэатра ДАХ, якія ўзялі ў рукі музычныя інструменты, каб з грымучай сумесі славянскіх матываў, Шэкспіра, французскай паэзіі і сусветных хітоў стварыць жыццесцвярджальны перформанс пра каханне, волю і прыгажосць", - расказалі арганізатары. Перформанс будзе паказаны 22 кастрычніка на сцэне Палаца культуры МАЗ.

Закрываць міжнародную праграму юбілейнага "ТЭАРТа" 23 кастрычніка ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы будзе спектакль Левана Цуладзэ "Як вам гэта падабаецца" ў выкананні Тбіліскага акадэмічнага тэатра імя Катэ Марджанішвілі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс