Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Jul 2020

Тэатральны фестываль "Белая Вежа" перанеслі на 2021 год

Тэатральны фестываль
Фота з архiва

22 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" перанеслі на верасень 2021 года. Такая інфармацыя апублікавана на сайце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (БАТД), паведамляе БЕЛТА.

"Гэта няпростае рашэнне было прынята, каб засцерагчы гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, работнікаў тэатра і гледачоў. Мы хацелі б, каб юбілейны XXV фестываль "Белая Вежа" стаў вялікім святам і не быў азмрочаны ніякімі рызыкамі", - сказалі ў БАТД.

Арганізатары падзякавалі калектывам тэатраў, якія прыслалі заяўкі на ўдзел у фестывальнай праграме. Усе яны будуць разгледжаны для выступлення ў 2021 годзе.

"Белая Вежа" заснавана ў 1996 годзе. Фестываль прафесійнага тэатральнага мастацтва штогод праводзяць у Брэсце ў верасні. За больш як дваццацігадовую гісторыю ў форуме прынялі ўдзел калектывы з 60 краін, паказана больш як 600 спектакляў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі