Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Apr 2023

Танцавальныя майстар-класы і інтэрактыўныя экскурсіі: што рыхтуюць музеі Мінска да летняга сезона

Танцавальныя майстар-класы і інтэрактыўныя экскурсіі: што рыхтуюць музеі Мінска да летняга сезона
Фота з архiва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музеі горада ў летні музычна-турыстычны сезон прапануюць мінчанам і гасцям сталіцы бясплатныя аглядныя экскурсіі, танцавальныя майстар-класы і рэканструкцыі гарадскога побыту мінулых стагоддзяў. Аб тым, што яшчэ ў планах у сталічных музеяў, журналістам расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Музей гісторыі горада Мінска, напрыклад, запросіць усіх жадаючых на бясплатныя аглядныя экскурсіі па Верхнім горадзе з наведваннем падвала былой царквы Святога Духу, дзе можна будзе ўбачыць захаваныя аб'екты XVII-XIX стагоддзяў. Экскурсіі будуць праходзіць па суботах згодна з графікам. Да летняга музычна-турыстычнага сезона Музей гісторыі горада Мінска стварыў шмат прывабных для турыстаў прапанаванняў. Па абанеменце "АРТ-выхадныя ў Верхнім горадзе" жыхарам і гасцям сталіцы прапануецца наведаць экспазіцыі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва, арт-гасцёўню "Высокае месца".

Музей прыроды і экалогіі арганізуе экскурсію з інтэрактыўнымі элементамі "Горад рамёстваў, горад гандлю", наведвальнікі якой даведаюцца аб развіцці гандлю і рамёстваў у Мінску ў XVII-XIX стагоддзях.

Супрацоўнікі музея "Лошыцкая сядзіба" правядуць экскурсію з музычнымі ілюстрацыямі, якая пазнаёміць мінчан і гасцей горада з асаблівасцямі свецкіх прыёмаў і традыцыйнай музычнай культурай беларускіх сядзіб. Акрамя таго, "Лошыцкая сядзіба" прапануе экскурсіі з танцавальным майстар-класам "Адзін дзень з жыцця Лошыцкай сядзібы XVI-XVII стагоддзяў".

Віталь Брэль таксама заўважыў, што на тэрыторыі арт-тэрасы Верхняга горада ў вячэрні час у сезон па суботах будзе працаваць танцавальная пляцоўка для людзей старэйшай узроставай катэгорыі.

У мэтах папулярызацыі традыцыйных беларускіх промыслаў і рамёстваў у Траецкім прадмесці арганізатары, адказныя за правядзенне летняга музычна-турыстычнага сезона, прадугледзелі работу пляцоўкі "Горад майстроў". Яе галоўнай ідэяй стане рэканструкцыя розных фрагментаў бытавой мастацкай культуры, традыцый беларускай сталіцы.

У мэтах павышэння турыстычнай прывабнасці ў гістарычным цэнтры Мінска арганізуюць невялікі тэатральны перформанс. Штодзень, калі гадзіннік Мінскай гарадской ратушы будзе адбіваць поўдзень, на цэнтральны балкон будынка будзе выходзіць войт, які павітае прысутных на плошчы, раскажа пра традыцыі, якія захоўвае ў сабе ратуша, і прапануе паўдзельнічаць у тэатралізаваным паказе. "Мы ўжо ў гэту пятніцу правялі такі перформанс. Ён быў цікавы", - сказаў Віталь Брэль.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі