Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Nov 2018

Танк па эскізах Леанарда да Вінчы стварылі на "Беларусьфільме"

Танк па эскізах Леанарда да Вінчы стварылі на

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танк па эскізах італьянскага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы стварылі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кінастудыі.

На "Беларусьфільме" фарміруюцца экспазіцыйныя зоны. Ужо ў пачатку наступнага года іх змогуць паказаць першым гасцям. Генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што на студыі рэгулярна арганізуюць экскурсіі для жадаючых. "У далейшым экспазіцыйныя зоны будуць пашырацца і напаўняцца дэкарацыямі, касцюмамі, машынамі, якія ствараюцца для карцін. Яны стануць пляцоўкамі для фотасесій і інтэрактыву. Зойме ў экспазіцыйнай зоне месца і танк па эскізах Леанарда Да Вінчы, які вырабілі на кінастудыі для здымак фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" паводле рамана Людмілы Рублеўскай", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.

Здымачны перыяд у павільёнах пачнецца ў студзені 2019 года. Пасля завяршэння работы над фільмам паводле твора сучаснай беларускай пісьменніцы машына папоўніць экспазіцыю кінастудыі і будзе аб'ектам увагі турыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі