У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліс 2015

Таміслаў Нікаліч наведаў замкавы комплекс "Мір"

Таміслаў Нікаліч наведаў замкавы комплекс "Мір"19 лістапада, Мір /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч сёння наведаў замкавы комплекс "Мір", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік сербскай дзяржавы азнаёміўся з экспазіцыяй музея "Замкавы комплекс "Мір", пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, у якой выказаў захапленне прыгажосцю Беларусі.

Цікавасць у Таміслава Нікаліча выклікала выстаўка спартыўных трафеяў знакамітага тэнісіста Максіма Мірнага, якая экспануецца цяпер у Мірскім замку.

Таміслаў Нікаліч наведаў замкавы комплекс "Мір"Таміслаў Нікаліч знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 18-20 лістапада. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правялі перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін падпісалі сумесную заяву.

Таміслаў Нікаліч наведаў замкавы комплекс "Мір"Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва. Чакаецца, што Таміслаў Нікаліч пабывае ў ААТ "Мінскі трактарны завод", у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Таміслаў Нікаліч наведаў замкавы комплекс "Мір"Замкавы комплекс "Мір" - унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі. У 2000 годзе Мірскі замак уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. У архітэктурным ансамблі Міра прадстаўлены замак-музей XVI-XX стагоддзяў з 39 паўнацэннымі экспазіцыямі, земляныя валы, маляўнічыя паркі і сажалка, капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх. На канцэртных пляцоўках замкавага комплексу праводзяцца музычныя і рыцарскія фестывалі, а таксама фестывалі мастацтваў і рамеснай творчасці. У 2014 годзе комплекс наведалі больш як 300 тыс. турыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс