Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Feb 2016

Свята роднай мовы адзначаць у Брэсце з беларускімі народнымі песнямі і этнадыскатэкай

17 лютага Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры (АГКЦ) 19 лютага адбудзецца абласное свята роднай мовы "Жывыя вытокі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Гасцей азнаёмяць з багаццем і непаўторнасцю беларускай мовы, літаратуры, музыкі, мастацтва, культуры. Цэнтральнай падзеяй дня стане канцэрт "З любоўю ў сэрцы да роднага слова". З дапамогай сваёй творчасці ў любові да беларускай мовы прызнаюцца маладыя выканаўцы, мастацкія калектывы рэгіёна, госці з Мінскай вобласці - фальклорны гурт "Гасцінец". Потым брастаўчан запросяць на этнадыскатэку, дзе яны змогуць навучыцца танцаваць розныя народныя танцы.

"Хочам звярнуць увагу нашых наведвальнікаў, асабліва моладзі, што "родная мова" заўсёды побач з намі. Мы не часта яе выкарыстоўваем у быце, але мы павінны ведаць і паважаць мову, традыцыі нашых продкаў", - падкрэсліў рэжысёр АГКЦ Сяргей Матузка.

Арганізатары паспрабуюць зрабіць дзень роднай мовы сапраўдным святам беларускай культуры. У прыватнасці, у фае брэсцкага грамадска-культурнага цэнтра будзе працаваць выстава работ беларускіх мастакоў. Таленавітыя майстры правядуць для жадаючых майстар-класы па выяўленчым мастацтве.

Увагу аматараў літаратуры прыцягне кніжная выстаўка "Нам засталася спадчына", прадстаўленая Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага. "У Год культуры і дзень роднай мовы немагчыма не ўспомніць пра нашых класікаў-юбіляраў. Пагаворым пра творчасць і лёс Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча, песняра Уладзіміра Мулявіна", - расказаў Сяргей Матузка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі