Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jun 2015

Свята майстроў драўлянай скульптуры адкрыецца 10 чэрвеня ў Мядзельскім раёне

5 чэрвеня, Мінск /Антаніна Блізнюк - БЕЛТА/. XIV Абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры "Сонечнае цяпло дрэва" пройдзе з 10 па 19 чэрвеня ў курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

У гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел майстры не толькі з Мінскай, але і Гомельскай вобласці. Адкрыецца свята выступленнем мясцовых творчых калектываў і выканаўцаў. На працягу дзевяці дзён усе жадаючыя змогуць паглядзець, як з бярвёнаў нараджаюцца скульптурныя кампазіцыі. Майстры будуць працаваць па сваіх эскізах. Конкурсныя драўляныя скульптуры і пано застануцца ў пасёлку ў якасці падарунка яго жыхарам. Акрамя таго, умовамі творчага спаборніцтва прадугледжаны выраб арыгінальных лавак, якія таксама ўпрыгожаць вуліцы Нарачы.

Абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры "Сонечнае цяпло дрэва" праводзіцца ў Мінскай вобласці штогод у форме пленэру. Спачатку яно праводзілася ў Смалявіцкім раёне, потым стала падарожнічаць па ўсім рэгіёне (у яго геаграфію ўключаны Крупскі, Валожынскі, Старадарожскі, Вілейскі, Барысаўскі, Маладзечанскі раёны).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі