У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Чэр 2015

Свята "Купалле" ў Александрыі ў гэтым годзе зробіць акцэнт на моладзь

10 чэрвеня, Александрыя /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у Александрыі ў гэтым годзе зробіць акцэнт на моладзь. Аб гэтым заявіла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Яна правяла ў аграгарадку Александрыя пасяджэнне рэспубліканскага выязнога аргкамітэта па правядзенні свята "Купалле".

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, шосты раз Александрыя збярэ сяброў з Балгарыі, Расіі і Украіны, якія прыедуць на знакавае беларускае свята. Гэта маштабнае мерапрыемства, яно збірае на сваёй пляцоўцы дзясяткі тысяч гасцей, таму да яго ідзе вельмі сур'ёзная падрыхтоўка. Кожная служба разумее сваю меру адказнасці і дэталёва прапрацоўвае усе ўчасткі і аб'екты.

"Паколькі гэты год у краіне аб'яўлены Годам моладзі, то многія мерапрыемствы будуць акцэнтаваны, зразумела, на моладзь, - адзначыла Наталля Качанава. - Гэта і выстаўка "Нашы ідэі табе, Беларусь!", святочная праграма "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", купальскае мікс-шоу "Васільковае лета" і іншыя. Яркай кульмінацыяй першага дня свята стане паказ новага мюзікла "Папараць-кветка". Я ўпэўнена, што ён спадабаецца нашым гледачам, як і многія іншыя творчыя праекты "Купалля".

Асноўныя мерапрыемствы пачнуцца 4 ліпеня з адкрыцця выстаўкі-кірмашу "Каля дняпроўскіх вод - зноў купальскі карагод". Традыцыйна на цэнтральным уваходзе гасцям свята будзе прадстаўлена экспазіцыя тэматычнай сувенірнай прадукцыі "Днепр - рака дружбы" народных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, Расіі і Украіны. Запланавана работа творчых пляцовак: міжнароднага музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка" і абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі". Таксама ў праграме майстар-класы па традыцыйных для Беларусі відах рамёстваў, канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў Магілёўскай вобласці.

У другі дзень свята на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці з удзелам аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Іванова, салістаў студыі класічнага вакалу, ансамбля песні і танца "Медуніца" Магілёўскай абласной філармоніі і харэаграфічных калектываў вобласці. Потым адбудзецца святочны канцэрт народнай артысткі Расіі Кацярыны Шаўрынай і заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Ігара Карнелюка.

Ідэя арганізаваць у Шклоўскім раёне фестываль "Александрыя збірае сяброў" узнікла не на пустым месцы. Паколькі здаўна Днепр быў важнай суднаходнай артэрыяй Беларусі, часткай шляху "з варагаў у грэкі", Александрыя, Копысь і Шклоў былі традыцыйнымі месцамі правядзення кірмашоў і народных гулянняў. Так, напрыклад, Шклоў славіўся сваімі выдатнымі разьбярамі па дрэве, якія ў тым ліку выраблялі іканастасы для храмаў у Маскве і Смаленску. Александрыя знакамітая майстрамі лозапляцення. А ганчары з Копыся былі вядомыя не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Таму мерапрыемства мае пад сабой глыбокія гістарычныя карані. Яно з'яўляецца важным элементам захавання культурных, моўных традыцый беларускага народа, рамёстваў.

Гулянні традыцыйна будуць праходзіць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала больш за 55 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе наведвальнікаў прыгожага беларускага свята будзе яшчэ больш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс