У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Жнв 2016

Свята карэйскай культуры пройдзе ў Мінску

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята карэйскай культуры пройдзе ў Мінску 13 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Канцэртная праграма ўключае два блокі. Першы з іх - традыцыйны: творчы калектыў карэйскай культуры "Арыранг" пры ГА "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў" пакажа мінчанам і гасцям сталіцы танцы з нажамі, веерамі, барабанамі, прадаставіць магчымасць азнаёміцца з элементамі традыцыйнага карэйскага касцюма і навучыцца іграць на адным з традыцыйных барабанаў - чангу. Калектыў існуе з 2007 года, удзельнічае ў мерапрыемствах і фестывалях не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У рэпертуары ансамбля ёсць узоры прыдворнага, народнага, рытуальнага танца, а таксама аўтарскія танцы сучаснага карэйскага харэаграфічнага мастацтва. Акрамя таго, удзельнікі "Арыранга" прадстаўляюць ігру на традыцыйных карэйскіх ударных інструментах. Дарэчы, некаторыя нумары будуць прадстаўлены шырокай аўдыторыі ў Мінску ўпершыню.

Што датычыцца другога (сучаснага) блока праграмы, то пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі падрыхтавала канцэрт карэйскай поп-музыкі. Яна прадстаўлена ў нашай краіне шматлікімі кавер-брэндамі. "Халю" (новая хваля сучаснай поп-культуры) прымушае маладых людзей танцаваць, спаборнічаць на конкурсах і фестывалях, матывуе да вывучэння карэйскай мовы.

Таксама госці свята змогуць азнаёміцца з каліграфіяй, сфатаграфавацца ў традыцыйным адзенні (ханбок), набыць сувеніры з Паўднёвай Карэі і пакаштаваць карэйскія стравы.

Арганізатары свята - Мінгарвыканкам, ГА "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў", Пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс