Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Врс 2020

Свята для чытачоў пройдзе ў Дзень бібліятэк у Брэсце

Свята для чытачоў пройдзе ў Дзень бібліятэк у Брэсце

10 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага ў гонар свайго 80-годдзя рыхтуе свята для чытачоў "Бібліятэка ў асяроддзі сяброў", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара бібліятэкі па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце Ларыса Верамчук.

Асноўныя мерапрыемствы свята запланаваны на 15 верасня - Дзень бібліятэк. Яго ўдзельнікаў чакае незвычайнае падарожжа ў свет кніг. У праграме - прэзентацыя выставак, рэсурсаў і партнёрскіх праектаў, тэатралізаванае чытанне, адкрытая лекцыя па гісторыі фартэпіяннай культуры Беларусі, экспрэс-агляд сучаснай дзіцячай кнігі.

Бібліятэкары прадставяць свой першы сеткавы праект "НеКніжныя людзі", у якім пастараюцца зламаць стэрэатыпы аб прафесіі. Супрацоўнікі аддзела сацыякультурнай работы і маркетынгу пакажуць першы ролік праекта, тызер якога ўжо з'явіўся на афіцыйных старонках бібліятэкі ў Facebook, Instagram і YouTube. Новыя тэматычныя ролікі будуць выкладвацца штотыднёва да канца года на старонках бібліятэкі ў сацсетках.

У фае бібліятэкі будзе разгорнута выстаўка кніг з аўтографамі аўтараў і дарыльшчыкаў "З найлепшымі пажаданнямі". На прэзентацыю выстаўкі "Кніга на тэатральных падмостках" запрошаны прадстаўнікі брэсцкіх тэатраў. Аддзел літаратуры на замежных мовах прадставіць падборку навучальных матэрыялаў для тых, хто пачынае вывучаць карэйскую мову. Дзякуючы новаму партнёру - Пасольству Рэспублікі Карэя ў Беларусі - Брэсцкая абласная бібліятэка атрымала ў мінулым годзе 111 экзэмпляраў унікальных навучальных выданняў.

А 13 верасня ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва бібліятэкі па вул. Куйбышава пройдзе традыцыйная культурна-асветная акцыя "Бібліятэчны дэсант".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі