Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Jun 2020

Светлавое шоу, выстаўка-кірмаш, феерверк - як Мінск сустрэне Дзень Незалежнасці

Светлавое шоу, выстаўка-кірмаш, феерверк - як Мінск сустрэне Дзень Незалежнасці

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Мінску пачнецца з патрыятычнага шэсця "Беларусь помніць!" па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі і цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Забаўляльныя мерапрыемствы ў горадзе стартуюць апоўдні - на пляцоўцы каля Палаца спорту разгорнецца рэспубліканская выстаўка-кірмаш "Зроблена ў Беларусі". Акрамя шопінгу і інтэрактыву мінчане і госці сталіцы змогуць падмацавацца - тут арганізуюць зону фуд-корта. Кірмаш будзе працаваць па 5 ліпеня ўключна.

У 21.00 каля стэлы "Мінск - горад-герой" пачнецца святочны гала-канцэрт "Беларусь бязмежная" з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, вядомых харэаграфічных калектываў.

Галоўнай падзеяй вячэрняй праграмы стане ўрачыстае адкрыццё святломузычнага фантаннага комплексу на набярэжнай Свіслачы ў сталічным парку імя Янкі Купалы. Светлавое шоу прадоўжыцца тры гадзіны і завершыцца ў 23.00. Тады ж неба Мінска расквеціць святочны феерверк. Яго пакажуць у васьмі кропках горада: у скверы "Старосцінская Слабада", у сталічных парках Перамогі, Чалюскінцаў, Янкі Купалы, Міхаіла Паўлава, Уга Чавеса, у раёне набярэжнай вадасховішча Дразды, на пляцоўцы каля "Чыжоўка-арэны".

Тым, хто не зможа наведаць асноўныя пункты святочнага дзейства, не трэба засмучацца: мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць ва ўсіх раёнах горада. Акрамя таго, з 2 па 5 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць выстаўка найноўшых узораў беларускага машынабудавання. Сваю прадукцыю прадставяць гіганты айчыннай прамысловасці: МАЗ, БЕЛАЗ, БЕЛДЖЫ, "Амкадор".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі