Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліс 2017

Сваячка Марка Шагала перадала ў дар пасольству Беларусі ў Ізраілі свой жывапісны твор

Сваячка Марка Шагала перадала ў дар пасольству Беларусі ў Ізраілі свой жывапісны твор9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў 9 лістапада сустрэўся з Ірынай Маркавай-Шагал - сваячкай выдатнага мастака, ураджэнца Віцебска, якая пражывае ў горадзе Эйлат. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі.

У час сустрэчы Ірына Маркава-Шагал перадала ў дар пасольству сваю жывапісную работу "Памяці Марка Шагала", створаную да 130-годдзя вялікага майстра, якая адлюстроўвае асноўныя матывы яго творчасці.

Сваячка Марка Шагала перадала ў дар пасольству Беларусі ў Ізраілі свой жывапісны твор"Уладзімір Скварцоў падзякаваў мастачцы за карціну і праінфармаваў аб праведзеных у Беларусі ў гэтым годзе мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння знакамітага земляка - прадстаўніка мастацкага авангарда ХХ стагоддзя", - расказалі ў дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі