Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Jun 2015

Стыпендыя Чапскага ўпершыню ўручана ў Мінску

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыя Чапскага ўпершыню ўручана ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі заснавальнікі стыпендыі.

Першымі імянную стыпендыю атрымалі пяць студэнтаў - фіналісты студэнцкага праекта "Мінская змена": Мікіта Дубко (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі), Дзмітрый Буйноўскі (Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі), Аляксандр Рагулін (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), Мікалай Багамякаў (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі), Ілья Рокач (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі). Штомесяц на працягу паўгода маладыя людзі будуць атрымліваць прыбаўку па Br600 тыс. да сваёй стандартнай стыпендыі.

Такую форму заахвочвання ініцыятыўных мінскіх студэнтаў плануецца зрабіць штогадовай. Стыпендыю будуць атрымліваць аўтары сацыяльна значных праектаў, якія былі рэалізаваны ў Мінску і зрабілі жыццё мінчан больш камфортным у ходзе рэспубліканскага праекта "Мінская змена".

Праект "Мінская змена", арганізатарамі якога з'яўляюцца Мінгарвыканкам і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, выяўляе лідараў сярод студэнцкай моладзі, далучае іх да распрацоўкі і рэалізацыі праектаў па асноўных напрамках развіцця сталіцы. За восем гадоў існавання "Мінскай змены" студэнты-ўдзельнікі распрацавалі звыш 50 праектаў, прызначаных палепшыць гарадское асяроддзе. Больш за палавіну рэалізаваны на практыцы.

У 2015 годзе адзначаецца важная для мінчан дата - 155 гадоў з дня нараджэння знакамітага граданачальніка Караля Чапскага. Пераўтварэнні гэтага таленавітага дзяржаўнага дзеяча наблізілі горад да еўрапейскіх стандартаў якасці жыцця. Так, у час яго кіраўніцтва ў Мінску з'явіліся тэатр, электрастанцыя, тэлефонная станцыя, электрычнае асвятленне, новыя навучальныя ўстановы, у тым ліку Марыінская жаночая гімназія. Пасля смерці мінскага граданачальніка была заснавана імянная стыпендыя, якая выплачвалася самым здольным навучэнцам.

Адрадзіць стыпендыю імя Караля Чапскага вырашыла кампанія "Аліварыя", якая займаецца аднаўленнем гістарычнай спадчыны граданачальніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі