Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2017

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне нумар 195рп падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку стыпендыятаў 7 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 58 кандыдатаў навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладых вучоных без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных і гуманітарных навук.

Іх навуковыя дасягненні ў рамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці знайшлі практычнае прымяненне ў рабоце прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі