Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Jul 2015

Створаная ў ААН Група сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі збярэцца 30-31 ліпеня ў Мінску

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі міжнародны семінар для прадстаўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў Групы сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі ААН адбудзецца ў Мінску 30-31 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

"Семінар з'яўляецца адным з ініцыіраваных беларускім бокам тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі, які адзначаецца міжнароднай супольнасцю 30 ліпеня і прызначаны максімальна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы трафікінгу. У цэнтры ўвагі прысутных будзе знаходзіцца тэма процідзеяння гандлю дзецьмі з мэтай сексуальнай і працоўнай эксплуатацыі, а таксама дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце. Эксперты абмяняюцца вопытам у сферы барацьбы з такімі з'явамі, рэабілітацыі і аказання дапамогі пацярпелым", - расказаў Канстанцін Шалькевіч.

Пляцоўкай для сустрэчы стане Міжнародны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС. У семінары прымуць удзел прадстаўнікі кампетэнтных органаў Беларусі і яшчэ 15 дзяржаў - членаў Групы сяброў, аўтарытэтных міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звернуцца першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Валянцін Міхневіч і высокапастаўленыя прадстаўнікі міжнародных арганізацый, у тым ліку спецыяльны прадстаўнік / каардынатар АБСЕ па барацьбе з гандлем людзьмі Мадзіна Джарбусынава, дырэктар рэгіянальнага прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі для Паўднёва-Усходняй Еўропы, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рэната Хельд.

Мерапрыемства арганізавана па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі ў кантэксце захавання правоў чалавека", які рэалізуецца Акадэміяй МУС сумесна з МУС, МЗС Беларусі, ПРААН і фінансуецца Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

У Групу сяброў, створаную ў ААН па ініцыятыве Беларусі для актывізацыі і ўмацавання глабальнай барацьбы з трафікінгам, уваходзяць 22 дзяржавы, якія падтрымалі пазіцыю нашай краіны аб неабходнасці кансалідацыі міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі