Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Лют 2020

Студэнтаў, якія прыязджаюць з Кітая, на два тыдні размесцяць у аздараўленчым цэнтры "Брыганціна"

Студэнтаў, якія прыязджаюць з Кітая, на два тыдні размесцяць у аздараўленчым цэнтры
Фота з архiва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студэнтаў, якія прыязджаюць з Кітая, на два тыдні размесцяць у аздараўленчым цэнтры "Брыганціна" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Дадатковыя месцы на базе "Брыганціны" выдзеляць для студэнтаў, якія прыбудуць у Беларусь з абласцей Кітая, не закрытых на каранцін. "Размова ідзе аб дадатковых мерах для студэнтаў, якія не ўступалі ў кантакт з хворымі і не наведвалі эпідэмічна нестабільныя раёны", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. Такое рашэнне прынята для дадатковай прафілактыкі і па жаданні студэнтаў, якія не выязджалі ў КНР.

"Цяпер у "Брыганціну" накіраваны спецыялісты. Тут усё забяспечана для таго, каб людзі маглі камфортна правесці два тыдні. Усе медыцынскія супрацоўнікі, якія будуць працаваць у аздараўленчым лагеры, прайшлі дадатковую падрыхтоўку", - дадалі ў прэс-службе.

У аздараўленчым цэнтры для студэнтаў, якія прыбудуць з Кітая, будзе арганізавана індывідуальная форма навучання ў анлайн-рэжыме. Такія ж меры эпідэмічнай бяспекі ўведзены ва ўсіх абласцях краіны, дзе навучаюцца студэнты з КНР.

Паводле даных Міністэрства адукацыі, цяпер у Беларусі вучыцца амаль 5 тыс. студэнтаў з Кітая. На канікулы за межы краіны выехалі 920 чалавек.

Што датычыцца супрацоўнікаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", то ў Мінску чакаюць вяртання амаль 80 чалавек. "Размова ідзе аб тых работніках, якія таксама не былі ў каранцінных зонах. Усе яны правядуць двухтыднёвы аплатны каранцін у сваіх кватэрах, паколькі ў парку ўведзены дадатковыя меры бяспекі. Адміністрацыя завяршае закупку ўсіх неабходных сродкаў для санапрацоўкі тэрыторыі. Са Смалявіцкай раённай бальніцай устаноўлены кантакт, каб у парадку кансалтынгавай дапамогі лепш арганізаваць усе мерапрыемствы па ахове здароўя супрацоўнікаў. Акрамя таго, у першым жылым доме на тэрыторыі парка ўжо ўведзены ў строй фельчарскі пункт. Цяпер там пастаянна знаходзіцца медыцынскі супрацоўнік", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У прэс-службе падкрэслілі, што ў парку ўдзяляюць нямала ўвагі інфармаванню персаналу аб тым, як атрымаць медыцынскую дапамогу і выконваць меры прафілактыкі. У "Вялікім камені" распрацавана памятка па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, у прыватнасці каранавіруснай інфекцыі nCoV-2019.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі