Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2016

Сцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпійскіх гульнях у Рыа будзе лёгкаатлет Аляксандр Трыпуць

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпійскіх гульнях у Рыа будзе заслужаны майстар спорту, лёгкаатлет Аляксандр Трыпуць. Аб гэтым стала вядома сёння ў ходзе ўрачыстай цырымоніі праводзін беларускай спартыўнай дэлегацыі на XV летнія Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Капітанам зборнай выбрана майстар спорту міжнароднага класа, лёгкаатлетка Ганна Канюк. "Спартсмены-паралімпійцы павінны ведаць, што за вас будзе балець уся Беларусь. Ведучы актыўны вобраз жыцця, з'яўляючыся ўдзельнікамі галоўных стартаў чатырохгоддзя, вы ўжо пераможцы, на якіх варта раўняцца астатнім", - адзначыла віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, якая таксама пажадала атлетам у Бразіліі ўдачных стартаў і яркіх перамог.

"У Беларусі 29 тыс. дзяцей-інвалідаў, і ваш прыклад стойкасці і мужнасці, імкнення дабівацца самых высокіх мэт - для іх паказальны. Многія спартсмены-паралімпійцы з'яўляюцца кумірамі для хлопцаў і дзяўчат з абмежаванымі магчымасцямі. Прадэманструйце на Паралімпіядзе свае лепшыя якасці, каб увесь свет ацаніў, як развіты спорт у Беларусі", - выказала свае пажаданні міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што ў НАК няма адрозненняў паміж алімпійскімі і паралімпійскімі зборнымі. "Вы ўсе для нас адна каманда. Ваш лозунг "Yes, I can!" адлюстроўвае стыль вашага жыцця. У Рыа вы яшчэ раз дакажаце, што зможаце і з'яўляецеся самымі лепшымі ў сваіх відах спорту", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко падкрэсліў важнасць стварэння Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па інваспорце. "Спецыялізаваны РЦАП паралімпійцаў, які пачаў сваю работу ў бягучым годзе, дапаможа праводзіць больш якасную падрыхтоўку да самых важных міжнародных турніраў. На Паралімпіядзе беларускія спартсмены павінны выступіць у сілу сваёй гатоўнасці, а яна такая, што многія з вас гатовы змагацца за медалі", - канстатаваў Аляксандр Шамко.

У XV Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, якія пройдуць з 7 па 18 верасня, прыме ўдзел 21 беларускі атлет у пяці відах спорту. Сярод найбольш тытулаваных у складзе беларускай дэлегацыі плывец Ігар Бокій і Людміла Волчак, якая выступіць у акадэмічным веславанні.

Упершыню беларускія спартсмены прынялі ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у 1988 годзе ў Сеуле. За час выступлення на галоўных стартах чатырохгоддзя айчыннымі паралімпійцамі заваявана 124 медалі, 39 з якіх залатыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі