Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Mar 2015

Стокавы кірмаш пройдзе ў Мінску 18-19 красавіка

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стокавы кірмаш пройдзе ў Мінску 18-19 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Маштабны спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў з удзелам вытворцаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі адбудзецца з 10.00 да 17.00 у раёне Палаца спорту. У ім прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвых арганізацый, такіх як "Купалінка", "Алеся", "Свiтанак", "Элема", "Галантэя", "БелКрэда", "Калінка", Беларускі Цэнтр Моды і іншых. Са скідкамі будуць прадстаўлены швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і.

Таксама на кірмашы можна будзе купіць харчовыя тавары, прадуцыю грамадскага харчавання, сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі. Акрамя гэтага ўсе наведвальнікі мерапрыемства змогуць стаць удзельнікамі культурна-забаўляльнай праграмы.

Першы спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў прайшоў у Мінску ў верасні мінулага года. На гандлёвай пляцоўцы больш за 6 тыс. кв.м сваю прадукцыю прадставілі каля 50 буйных айчынных прадпрыемстваў - вытворцаў швейных, трыкатажных, галантарэйных тавараў і абутку. Цэны для пакупнікоў былі на 40-60 працэнтаў ніжэйшыя, чым у рознічнай гандлёвай сетцы. Тавараабарот першага стокавага распродажу склаў Br1,6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі