Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2016

Стаць фіналісткамі конкурсу "Міс Беларусь - 2016" прэтэндавалі 400 прыгажунь

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаць фіналісткамі конкурсу "Міс Беларусь - 2016" прэтэндавалі 400 прыгажунь з усёй Беларусі. Аб выніках адбораў на конкурс, арганізатарам якога выступае АНТ, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар тэлеканала Юлія Дубоўская.

Будучыя эканамісты, урачы, праграмісты, працуючыя бухгалтары, харэографы, мастакі, будаўнікі і нават майстры спорту па плаванні прыйшлі на кастынгі 13 і 14 лютага ў Нацыянальную школу прыгажосці. Для многіх дзяўчат гэты кастынг не першы, а за спінай - вучоба ў школах прыгажосці і студыях моды, удзел у гарадскіх і міжнародных конкурсах.

Аднак каб адпавядаць тытулу галоўнай прыгажуні краіны, акрамя прыгажосці трэба мець шырокі кругагляд і ўмець здзіўляць. Журы адбораў - прадзюсарская група тэлеканала АНТ, дырэктары мадэльных агенцтваў і прадстаўнікі шоу-бізнесу задавалі прэтэндэнткам на ўдзел у конкурсе розныя пытанні. За кулісамі дзяўчаты прызнаваліся, што найбольш каверзныя агучваў тэлевядучы Дзяніс Кур'ян.

Ні адна дзяўчына не пайшла без парады журы. Адным раілі часцей усміхацца і не хаваць сваю прыгажосць пад слоем касметыкі, іншым - быць смелымі, працаваць над сабой.

Як адзначыла дырэктар дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала АНТ Анжаліна Мікульская, у гэтым годзе тэма беларускай мовы, культуры, гісторыі, нацыянальных касцюмаў пройдзе праз увесь конкурс. Арганізатары рыхтуюць шмат сюрпрызаў. Пераможца шоу атрымае карону, грашовы прыз і права прадстаўляць краіну на конкурсе "Міс свету".

Па ўмовах, у конкурсе могуць удзельнічаць грамадзянкі Беларусі ад 18 да 24 гадоў, ростам не ніжэйшыя за 175 см. Па выніках кастынгаў адабрана амаль 100 дзяўчат. Імёны 25 удзельніц стануць вядомы праз тры тыдні. За падрыхтоўкай да конкурсу можна будзе сачыць у дзённіках у эфіры АНТ і на сайце тэлеканала. Імя прыгажуні, якая атрымае карону і тытул "Міс Беларусь - 2016", назавуць у маі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі