Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Кст 2020

Старт 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі далі ў НАН

Старт 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі далі ў НАН
Фота ўдзельнікаў 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачысты старт 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі далі ў Нацыянальнай акадэміі навук, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"У бягучым годзе на лядовы кантынент адправяцца 10 удзельнікаў экспедыцыі. З іх пяцёра пабывалі ўжо ў Антарктыдзе, астатнія - навічкі. Членаў экспедыцыі чакае нялёгкая работа па прадаўжэнні будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі "Гара Вячэрняя", а таксама навуковыя даследаванні ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай па вывучэнні Антарктыкі", - расказалі ў НАН.

У складзе экспедыцыі сезона 2020/2021 - навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі, БДУ і іншых арганізацый краіны. Сярод удзельнікаў - начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, начальнік сезоннай палявой базы Уладзімір Несцяровіч, механік Павел Растоў, біёлаг-эколаг Ягор Корзун, загадчык вытворчасці харчавання Сяргей Люты, вядучы спецыяліст у галіне фізікі атмасферы Уладзіслаў Базылевіч, хірург-анестэзіёлаг Леанід Нікіцюк, электрык-энергетык Сяргей Зубрыцкі, геафізік Павел Шаблыка і праграміст Мікалай Зінькевіч.

Ужо заўтра, 20 кастрычніка, члены 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі выедуць у Санкт-Пецярбург. Туды ж будуць адпраўлены экспедыцыйныя грузы. З Санкт-Пецярбурга на борце расійскага судна беларускія палярнікі адправяцца ў Антарктыку. Са снежня да сярэдзіны лютага, гэта значыць 2,5 месяца, будуць праведзены навуковыя даследаванні і работы па разгортванні амбулаторна-хірургічнага модуля. Вяртанне плануецца ў першай палавіне сакавіка.

Як падкрэсліў у час урачыстага мерапрыемства першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, асноўная мэта цяперашняй экспедыцыі - гэта новыя веды. Паводле яго слоў, вынікі работы беларускіх вучоных атрымалі прызнанне ў сусветнай антарктычнай супольнасці. Напрыклад, створаны базавы апаратурны комплекс і метадычнае забеспячэнне для эксперыментальнай комплекснай дыстанцыйнай наземнай і спадарожнікавай сістэмы маніторынгу атмасферы і снежнай паверхні, унікальныя для Антарктыды і знайшоўшыя прымяненне ў нацыянальных і міжнародных праектах. У раёне гары Вячэрняй у супрацоўніцтве з Лільскім універсітэтам разгорнута і выкарыстоўваецца для рэгулярных назіранняў радыеметрычная сістэма, якая ўключана ў глабальную радыеметрычную сетку AERONET. Упершыню для ўсходняга сектара Антарктыкі створана база даных па таксанамічным саставе флоры і фаўны марскіх, прэснаводных і наземных экасістэм.

"Адкрыты новыя для навукі віды беспазваночных. Упершыню для раёна мелкаводнага шэльфа мора Касманаўтаў (дзе базіруецца наша станцыя) выяўлены іх прамысловыя запасы, у прыватнасці марскіх вожыкаў, шчыльнасць якіх дасягае 60 штук на квадратны метр. Складзена эталонная калекцыя імхоў і лішайнікаў, якая захоўваецца ў гербарыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН. Гэта калекцыя з'яўляецца навуковым аб'ектам, нацыянальным здабытакам Беларусі. Устаноўлены высокія перспектывы раёна размяшчэння станцыі па карысных выкапнях (жалеза, каляровыя і высакародныя металы і інш.), у тым ліку па вуглевадародах у прыбярэжнай частцы дна мораў", - адзначыў Сяргей Чыжык.

Акрамя таго, у час папярэдніх экспедыцый была закладзена аснова Беларускай антарктычнай станцыі. Уведзены ў строй спецыялізаваныя модульныя аб'екты, створаныя ў Беларусі. Плануецца, што да 2021-2022 гадоў першая чарга станцыі будзе гатова да прыёму круглагадовых навуковых экспедыцый. "Увод у эксплуатацыю станцыі, якая забяспечвае правядзенне сезонных і круглагадовых навуковых даследаванняў і маніторынгу стану прыроднага асяроддзя Антарктыкі, з'яўляецца важным прававым фактарам, што вызначае прысутнасць нашай дзяржавы ў Антарктыдзе", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі