Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2026

Сталі вядомы пераможцы Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 10 км

Сталі вядомы пераможцы Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 10 км

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Мінскім паўмарафоне-2026 завяршыўся першы забег спаборніцкай праграмы - на дыстанцыі 10 км, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшы рэзультат у мужчын паказаў беларус Арцём Барабаншчыкаў, які прабег дзясятку за 30 мінут і 52 секунды. Другім фінішаваў Аляксандр Шусцік, трэцяе месца заняў Сцяпан Панчык.

Арцём Барабаншчыкаў

"Вельмі рады быць першым пераможцам. Я доўга ішоў да гэтага поспеху, бегавую кар'еру пачаў яшчэ ў 2010 годзе. Бег склаўся выдатна, каля Палаца спорту я зрабіў рывок у горку, нарошчваў тэмп да фінішу і ў выніку пайшоў у адрыў. Адна з лепшых гонак у маім жыцці. Прыемна, што атрымалася скласці канкурэнцыю членам нацыянальнай каманды", - адзначыў Барабаншчыкаў.

Залаты медаль сярод жанчын заваявала прызёр нядаўняга чэмпіянату краіны на гэтай дыстанцыі Вераніка Важнік, якая паказала рэзультат 35 мін. 53 сек. Тройку прызёраў дапоўнілі Юлія Савутава і Ірына Сечная.

Вераніка Важнік

Усяго на 11-ы Мінскі паўмарафон зарэгістраваліся больш як 30 тыс. аматараў бегу з 40 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі