У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2016

Сістэму "ўсё ўключана" могуць укараніць у турызме Беларусі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэму "ўсё ўключана" (all inclusive) могуць укараніць у турыстычнай галіне Беларусі. Гэта прапанова абмяркоўвалася на пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму.

"Магчымасць укаранення ў краіне сістэмы "ўсё ўключана" будуць вывучаць Міністэрства спорту і іншыя зацікаўленыя ведамствы. Гэта пытанне павінна быць прапрацавана да 1 сакавіка", - растлумачыў спецыяліст.

Плануецца таксама стварыць банк даных прома-прадукцыі аб беларускім турызме. Ён аб'яднае фільмы, рэкламныя ролікі аб краіне, асобных рэгіёнах, гарадах, буклеты, календары падзей і іншае.

Таксама Міністэрству спорту разам з МЗС і пасольствамі Беларусі за мяжой даручана да 1 красавіка забяспечыць правядзенне рэкламна-інфармацыйных і прэзентацыйных кампаній турыстычных магчымасцей краіны. Да мерапрыемстваў павінны падключыцца замежныя і нацыянальныя тураператары. Да 1 сакавіка будуць распрацаваны прапановы па развіцці прамысловага і дзелавога турызму.

МЗС сумесна з Дзяржпагранкамітэтам да 1 сакавіка прадставяць прапановы аб магчымасцях і механізме атрымання замежнымі грамадзянамі электронных віз Беларусі, а таксама ўвядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян краін, стабільных у міграцыйных адносінах.

Мінбудархітэктуры сумесна з Мінпрацы і сацабароны, Мінспорту, аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам падрыхтуе планы па фарміраванні безбар'ернага асяроддзя на тураб'ектах для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс