У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2016

Сістэма выдачы электронных віз з'явіцца ў Беларусі ў 2016-2017 гадах

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма выдачы электронных віз з'явіцца ў Беларусі ў 2016-2017 гадах. Гэта прадугледжана Дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў сёння на анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Стварэнне інфармацыйнай сістэмы "Электронная віза" ініцыіравана Міністэрствам замежных спраў. Вызначаны планавы тэрмін рэалізацыі гэтага мерапрыемства на працягу 2016-2017 года", - адзначыў Сяргей Папкоў. Пры гэтым, паколькі рэалізацыя праекта плануецца ў фармаце дзяржаўна-прыватнага партнёрства, тэрмін пачатку эксплуатацыі сістэмы можа быць удакладнены пасля выбару прыватнага партнёра з улікам яго фінансавых магчымасцей.

Акрамя таго, дзяржпраграма прадугледжвае стварэнне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы. У яе аснове закладзены прынцыпы Адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб і пераход на выкарыстанне новых форм дакументаў, якія засведчваюць асобу, а менавіта электроннага пашпарта. Усе неабходныя ідэнтыфікацыйныя даныя будуць змешчаны на электроннай картцы стандарту EMV.

"Цяпер Мінсувязі сумесна з зацікаўленымі дзяржарганізацыямі вызначаюць падыходы па рэалізацыі праекта, фарміруюцца комплексныя тэхнічныя патрабаванні як да носьбіта інфармацыі, так і да інфраструктурных элементаў сістэмы, на аснове якіх будзе аб'яўлены конкурс па выбары выканаўцы", - дадаў Сяргей Папкоў.

У бліжэйшай пяцігодцы прадоўжыцца развіццё сістэмы электронных рэцэптаў з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу. Як удакладніў Сяргей Папкоў, сістэма зможа дапамагчы медработніку ўскосна сачыць за выкананнем пацыентам назначанага лячэння: куплены прэпарат ці не. Адначасова сістэма ўзмоцніць кантроль і за дзеяннямі ўрача, які не зможа выпісаць большую колькасць прэпарату, чым гэта неабходна.

"З укараненнем электронных рэцэптаў узаемадзеянне пацыента і ўрача ніяк не змяняецца. Пацыент звярнуўся па медыцынскую дапамогу - доктар назначыў лячэнне і выпісаў рэцэпт. Розніца ў тым, што пацыент не можа гэты рэцэпт згубіць, паколькі ён знаходзіцца ў інфармацыйнай сістэме", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску