Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2020

Сістэма аховы здароўя Беларусі гатова да другой хвалі COVID-19

Сістэма аховы здароўя Беларусі гатова да другой хвалі COVID-19

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма аховы здароўя Беларусі гатова да другой хвалі COVID-19, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацэеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам мы бачым, што рост захваральнасці прадаўжаецца. І ўжо цяпер можна гаварыць, што гэта другая хваля. Мы назіраем аналагічную карціну ў іншых краінах Еўропы і свету. Гэта звязана з нармальным ходам захворвання, з характарыстыкамі віруса", - сказаў Аляксандр Пацэеў.

"У нас адпрацавана ўся сістэма, усе алгарытмы аказання меддапамогі, усе клінічныя пратаколы. Мы стварылі сістэму, якая паказала сваю эфектыўнасць. У нас ёсць выразныя раздзяленні патокаў пацыентаў па цяжкасці захворвання. Ложкавага фонду дастаткова. Дастатковыя магутнасці анестэзіёлага-рэанімацыйнай службы, ШВЛ. За апошнія некалькі месяцаў значна палепшылася сітуацыя па забеспячэнні кіслароднымі пунктамі. Сістэма аховы здароўя ў цэлым гатова да работы. Прафесіяналы ведаюць пратаколы, у іх ёсць вопыт работы", - сказаў Аляксандр Пацэеў.

Акрамя таго, сістэма аховы здароўя забяспечана лякарствамі для аказання меддапамогі. Для супрацоўнікаў ёсць дастаткова сродкаў індывідуальнай аховы. "З пункту гледжання прафілактыкі неабходна тое, пра што мы гаварылі і раней, гэта сацыяльнае дыстанцыраванне і нашэнне сродкаў індывідуальнай аховы", - дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі