У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліс 2014

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключае больш за 5,5 тыс. аб'ектаў

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі параўнальна невялікі. Аб гэтым паведаміў сёння на калегіі Міністэрства культуры начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ведамства Ігар Чарняўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключана 5 тыс. 527 аб'ектаў спадчыны, з іх матэрыяльных нерухомых - 5 тыс. 373, матэрыяльных рухомых - 78, нематэрыяльных праяў творчасці чалавека - 76. Матэрыяльныя аб'екты спадчыны прадстаўлены 2 тыс. 336 помнікамі археалогіі, 1 тыс. 759 помнікамі архітэктуры, 1 тыс. 192 помнікамі гісторыі, 60 помнікамі мастацтва, 11 помнікамі горадабудаўніцтва, 4 запаведнымі мясцінамі.

У параўнанні з суседнімі краінамі Беларусь мае адносна невялікі па колькасці помнікаў спіс матэрыяльных нерухомых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Так, у Расіі налічваецца амаль 121 тыс. помнікаў гісторыі і культуры, абсалютная большасць якіх сканцэнтравана на еўрапейскай частцы тэрыторыі краіны. У Польшчы - амаль 60 тыс. аб'ектаў спадчыны, у Літве - больш за 18 тыс., Азербайджане - больш за 8 тыс. Больш кароткі рэестр помнікаў гісторыі і культуры, чым у Беларусі, толькі ва Украіне (4 тыс. 659).

Пры ўмоўным разліку шчыльнасці помнікаў на квадратны кіламетр тэрыторыі і па колькасці насельніцтва атрымліваецца, што ў Беларусі адзін помнік прыпадае на 38 кв.км або на 1 тыс. 737 чалавек. У іншых краінах, паводле даных інфармацыйнай сістэмы HEREIN System (European Heritage Policies), паказчык наступны: Расія - 1 помнік / 141 кв.км/1 тыс. 212 чалавек, Украіна - 1 помнік / 129 кв.км/9 тыс. 102 чалавекі, Азербайджан - 1 помнік / 10 кв.км/1 тыс. 184 чалавекі, Польшча - 1 помнік / 5 кв.км/641 чалавек, Літва - 1 помнік / 3,5 кв.км/157 чалавек.

Гаворачы пра сітуацыю з аб'ектамі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Ігар Чарняўскі адзначыў, што Беларусь у гэтым выпадку падзяляе перадапошняе месца з Літвой па колькасці аб'ектаў у асноўным спісе сусветнай спадчыны (па 4 аб'екты). На апошнім месцы знаходзіцца Азербайджан (2 аб'екты). Украіна мае 7 аб'ектаў, Польшча - 14, Расія - 26. У сувязі з гэтым ён нагадаў аб мэтазгоднасці актывізаваць работу па стварэнні і перапрацоўцы раней падрыхтаваных дасье на новыя аб'екты беларускага боку з папярэдняга спіса ЮНЕСКА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс