Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Apr 2019

Спецыяльнай госцяй гала-канцэрта закрыцця "Славянскага базару" стане Сафія Ратару

Спецыяльнай госцяй гала-канцэрта закрыцця

29 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Спецыяльнай госцяй гала-канцэрта ўрачыстага закрыцця міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў бягучым годзе стане Сафія Ратару. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Народная артыстка СССР, уладальніца спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" Сафія Ратару выступала з сольнымі канцэртамі на фестывалі ў 1999, 2003, 2007 і 2009 гадах. "Яе прыезд для нас - заваёва ў творчым плане, таму што тым самым людзі такога ўзроўню выказваюць сваю пашану праекту. Калі вялі з Сафіяй Міхайлаўнай перагаворы, яна адзначала, што помніць пра фестываль. Мы ўпэўнены, што ёсць гледачы, якія захочуць яе ўбачыць і паслухаць. Сафія Ратару стане ўпрыгажэннем таго складу артыстаў, якія будуць задзейнічаны ў закрыцці форуму", - упэўнены Глеб Лапіцкі.

Паводле яго слоў, продаж білетаў ідзе лепш, чым мінулыя гады. У топе ў гледачоў - "Залаты хіт", гала-канцэрт шансона, праект "Europa plus TV. Hit non stop у Віцебску", сольныя канцэрты, цырымоніі адкрыцця і закрыцця.

Закранаючы канцэпцыю канцэрта адкрыцця і закрыцця фестывалю, Глеб Лапіцкі адзначыў, што яны будуць розныя. На адкрыцці форуму прагучыць тэма Года малой радзімы, традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Закрыццё стане маладзёжным і прарыўным. На сцэне разам са знакамітымі артыстамі будуць і маладыя таленты. "Шмат моладзі да нас заяўляецца, у сацсеткі і на электронную пошту прысылаюць вялікую колькасць музычнага матэрыялу. Мы максімальна яго праслухоўваем і некаторых маладых хлопцаў і дзяўчат запрашаем", - сказаў дырэктар фестывалю.

На плошчы Перамогі ў Віцебску з 11 па 15 ліпеня плануецца бясплатны open air з удзелам папулярных беларускіх артыстаў і калектываў. Для гэтага будзе зменена сцэна, каля яе будуць розныя актыўнасці, фуд-корты і г.д.

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця адбыўся ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі