У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2017

Спектакль "Вяртанне да Шагала" адкрые музейную ноч у віцебскім Арт-цэнтры

18 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Акцыя "Ноч музеяў - 2017" у Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння мастака, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Адкрые праграму спектакль "Вяртанне да Шагала" ў пастаноўцы школьнага тэатра "Роздум" (СШ нумар 42 Віцебска). Спектакль пастаўлены па матывах аўтабіяграфічных кніг Марка Шагала і Бэлы Шагал. Інтэрактыўная частка музейнай ночы пройдзе на фоне выстаўкі "130 гадоў - 130 шэдэўраў. Рэтраспектыва творчасці Марка Шагала са збору музея". У экспазіцыі прадстаўлены самыя знакавыя работы мастака з музейнага збору: афорт "Бабуля", серыя ілюстрацый да паэмы Мікалая Гогаля "Мёртвыя душы", акватынты "Алека", "Закаханыя пад дрэвам" і "П'еро", ксілаграфіі да вершаў Марка Шагала і інш.

"На працягу вечара наведвальнікі змогуць разабрацца ў графічных тэхніках, якія выкарыстоўваў у сваёй творчасці Марк Шагал, паўдзельнічаць у майстар-класе. Для аматараў загадак супрацоўнікі падрыхтавалі віктарыны і заданні, якія раскрываюць сакрэты вобразаў і сюжэтаў мастака. Увесь вечар будуць дэманстравацца дакументальныя і мультыплікацыйныя фільмы. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць прызы", - падкрэслілі ў Арт-цэнтры.

Мерапрыемствы пройдуць у Арт-цэнтры 19 мая з 18.00 да 22.00 (уваход свабодны).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс