Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Кст 2021

Спектакль РТБД "Шлюб з ветрам" атрымаў узнагароду на фестывалі "Балтыйскі дом" у Санкт-Пецярбургу

Спектакль РТБД
Фота Прэс-службы Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Балтыйскі дом"

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі "Шлюб з ветрам" атрымала прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на ХХХІ Міжнародным тэатральным фестывалі "Балтыйскі дом" у Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў РТБД.

"Дзякуй гледачам за сардэчны прыём і водзывы. Дзякуем таксама крытыкам за высокую ацэнку і, вядома ж, усяму калектыву спектакля за прыгожае і дастойнае выступленне", - расказалі ва ўстанове культуры.

Пастаноўка "Шлюб з ветрам" - гісторыя аднаго беларускага вяселля, пранізаная нацыянальнымі традыцыямі, на фоне якіх разыгрываецца глыбокая псіхалагічная драма. Паводле арыгінальнай задумы аўтараў - рэжысёра Яўгена Карняга і кампазітара Кацярыны Аверкавай - жанр спектакля вызначаны як "песня ў адной дзеі". У пастаноўцы фактычна адсутнічаюць дыялогі, і таму асноўным сродкам выяўлення выступаюць музыка і песні. Мастацкае афармленне спектакля выканала неаднаразовы лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян.

У праграме фестывалю "Балтыйскі дом" прынялі ўдзел 18 спектакляў з Беларусі, Расіі, Італіі і Літвы. Узнагароджанне прайшло ў анлайн-фармаце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі