Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Mar 2016

Спектакль на форуме "М@rt.кантакт" упершыню пакажуць у прасторы музея

17 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Спектакль "Жыццё за цара" незалежнага тэатра "Тэатра ды Капуа" (Санкт-Пецярбург, Расія) на міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М@rt.кантакт" пакажуць 26 сакавіка ў прасторы Магілёўскага музея этнаграфіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце форуму.

Гэту пляцоўку, а дакладней дваранскую гасцёўню, абстаўленую ў стылі ХIX стагоддзя, выбралі самі расіяне, не знайшоўшы прыдатнай старадаўняй кватэры ў Магілёве. Яны хацелі, каб як і на прэм'еры гэтага творчага праекта на Махавой вуліцы - падзеі адбываліся ў дамашняй абстаноўцы, набліжанай да мінулай эпохі. Гледачы ж такім чынам міжволі становяцца ўдзельнікамі спектакля і саўдзельнікамі "вялікай" змовы. "Экспазіцыя Магілёўскага музея этнаграфіі "Дваранская гасцёўня" якраз падышла. Упершыню за гісторыю форуму спектакль пакажуць у прасторы музея", - сказалі ў аргкамітэце.

Спектакль заснаваны на пісьмах, закліках, выступленнях на судзе, мемуарах Веры Фігнер, Андрэя Жалябава, Соф'і Пяроўскай, Соф'і Бардзінай, Сцяпана Халтурына, Міхаіла Праснякова, Льва Талстога, Фёдара Дастаеўскага і іншых. "Гэта складаны кактэйль са шчырасці, тэатральшчыны і глупства. А ў выніку - трагічная думка аб паўтаральнасці часу, аб немагчымасці жыць так, як мы жывём, аб злачынным рэжыме і фрыках, якія хочуць змяніць рэжым, - расказалі субяседнікі. - Перад намі партытура гістарычнай спіралі, палітая слязьмі і крывёю, і гэта чалавечы дакумент, які дакладна пападае ў фокус сённяшняга часу. Спектакль магутны, пры ўсёй сваёй камернасці, - страшны, горкі і натхняльны, пры гэтым поўны сапраўднага тэатральнага драйву".

Спектакль - уладальнік Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" ў намінацыі "Драма. Спектакль малой формы", прэмій "Залаты сафіт" і "Прарыў" у намінацыі "Лепшы акцёрскі ансамбль". Білеты, а іх было 50, на спектакль прададзены. А ўсяго на 20 спектакляў форуму тэатральных калектываў з дзевяці краін распрададзена за чатыры дні да яго пачатку больш як 90 працэнтаў білетаў.

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум праводзіцца з 2006 года. За дзесяць гадоў ён стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і ва ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гэтыя гады на ім было паказана каля 100 спектакляў тэатральных калектываў з розных краін свету, якія паглядзелі больш як 50 тыс. гледачоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі