У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Сак 2016

Спектакль-квест паводле п'есы Людмілы Разумоўскай паставілі ў Брэсцкім драмтэатры

18 сакавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі адбылася прэм'ера спектакля паводле аднайменнай п'есы Людмілы Разумоўскай "Дарагая Алена Сяргееўна", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пастаноўку для малой залы тэатра зрабіў рэжысёр Цімафей Ільеўскі, сцэнаграфію - малады брэсцкі мастак Уладзімір Ткачэнка (творчы псеўданім Міраўлад Палачыч). Прэм'ерны паказ спектакля прайшоў з аншлагам. Мяркуючы па авацыях, спектакль нікога не пакінуў абыякавым.

Новая пастаноўка брэсцкага тэатра можа ісці з паметкай "16+". Гэта спектакль для моладзі і пра моладзь. Яго жанр рэжысёр-пастаноўшчык вызначыў як школьны квест, спектакль-загадка. "Дарагая Алена Сяргееўна" - самая вядомая п'еса савецкага драматурга Людмілы Разумоўскай, напісаная яшчэ ў 1980 годзе, якая да гэтага часу ідзе на сцэнах розных краін свету. "Старыя п'есы часта аказваюцца больш актуальныя, чым новая драма, і значна больш літаратурныя, тонкія і глыбокія. Там ёсць усё: і традыцыйны канфлікт пакаленняў, і спрэчка аб жыццёвых каштоўнасцях", - лічыць рэжысёр.

Просты сюжэт п'есы, які бярэ за душу, разгортваецца па законах жанру. Каб прайсці школьны квест, героям спектакля трэба вельмі пастарацца. Іх мэта - экзаменацыйныя работы, дабрацца да якіх дапамогуць ключ ад сейфа і ключ ад сэрца настаўніцы Алены Сяргееўны. У барацьбе за ўласны карыслівы інтарэс група выпускнікоў ліцэя гатова прымяніць любыя сродкі, пераступіўшы праз мараль і закон. Але ці варты прыз той цаны, якую давядзецца заплаціць ігракам? "Гэта д'ябальская ноч, якую яны перажылі, яна іх пералапаціла канкрэтна, дала ў жыцці вялікі ўрок", - дае адказ на пастаўленае ў п'есе пытанне Цімафей Ільеўскі.

Галоўную ролю ў спектаклі іграе актрыса Ірына Давыдзенка. Выкладвацца па поўнай даводзіцца на сцэне і прадстаўнікам маладога пакалення трупы БАТД - акцёрам Дар'і Старасотнікавай, Сяргею Кандрацюку, Вячаславу Цыцкоўскаму, Паўлу Асташэні, Івану Гізманту. "Моладзі шмат у тэатры, а іграюць яны не заўсёды глыбокі матэрыял. У гэтай п'есе ёсць магчымасць знайсці ў сабе і зрабіць на сцэне больш, чым прывыклі ад цябе чакаць. Таму калі нехта для сябе адкрые гэтых маладых акцёраў з нейкага новага боку, убачыць новую грань іх таленту, я буду рады", - падзяліўся задумай рэжысёр-пастаноўшчык.

Прэм'ерныя паказы спектакля "Дарагая Алена Сяргееўна" ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы ў гэтым месяцы пройдуць тройчы, у тым ліку 18, 23 і 26 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску