У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
У Новы год – за новымі ўражаннямі: ідэі для зімовых канікулаў у Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2016

Спартсмены з 12 краін зарэгістраваліся на марафон Друскінінкай - Гродна

4 ліпеня, Гродна /Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА/. Спартсмены з 12 краін ужо зарэгістраваліся на VI Міжнародны марафон дружбы Друскінінкай - Гродна, які стартуе 10 ліпеня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Бойша.

Гэта адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон. Дыстанцыя прабегу даўжынёй 42 км 195 м пракладзена па тэрыторыі Літвы і Беларусі. "Заяўкі на ўдзел падалі прадстаўнікі 12 дзяржаў, аднак спіс можа быць пашыраны, паколькі рэгістрацыя прадоўжыцца да 7 ліпеня. З году ў год прадстаўніцтва па краінах расце. Многія спартсмены жадаюць дабавіць унікальны марафон у сваю калекцыю", - адзначыў Андрэй Бойша.

Паводле апошніх даных, для ўдзелу ў марафоне зарэгістравана больш за 150 чалавек з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Катара, Венгрыі, Нарвегіі і Францыі.

"Мужчыны і жанчыны будуць спаборнічаць у чатырох узроставых катэгорыях: 18-39, 40-49, 50-59 гадоў, 60 гадоў і старэйшыя. Ліміт часу - 6 гадзін", - адзначыў Андрэй Бойша.

Кожны год старт і фініш марафону мяняюцца месцамі. На гэты раз спартсмены пачнуць забег з цэнтральнай плошчы Друскінінкая і фінішуюць у гродзенскім ЦСК "Нёман". Прабягуць марафонцы па вуліцах двух гарадоў, праз населеныя пункты Гродзенскага раёна. Перасякаць граніцу яны будуць у пункце пропуску "Прывалка", прычым зробяць гэта без спынення: пагранічны і мытны кантроль будзе арганізаваны ў месцах старту і фінішу. Па дарозе для спартсменаў уладкуюць пункты харчавання з вадой, супрацоўнікі МНС арганізуюць у некалькіх месцах водную заслону - імправізаваны душ для ахалоджвання ўдзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску