У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

Спартсменкі з 14 краін прымуць удзел у міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы ў Мінску

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсменкі з 14 краін прымуць удзел у міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, які 10-11 снежня прыме сталічны Палац спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Камплекты ўзнагарод будуць разыграны ў чатырох узроставых групах. У самай малодшай у практыкаваннях без прадмета выступяць удзельніцы да 2007 года нараджэння. У старэйшым узросце за галоўны прыз спаборніцтваў (імянную статуэтку Марыны Лобач) будуць змагацца юніёркі 2001-2002 гадоў нараджэння.

У бягучым годзе ў турніры тры краіны-дэбютанткі: упершыню чакаецца прыезд мастачак з Кыргызстана, Кіпра і Рэспублікі Карэя. Таксама выступяць юныя грацыі з Венгрыі, Грузіі, Ізраіля, Іспаніі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Славеніі і Эстоніі.

Рэспубліку Беларусь прадставяць на спаборніцтвах 42 спартсменкі. У іх ліку – пераможцы і прызёры міжнародных і рэспубліканскіх турніраў: Юлія Ісачанка, Юлія Еўчык, Аліна Гарнасько, Аліна Трушкіна, Ганна Малімон, Настасся Салас. Гэтыя юніёркі таксама з'яўляюцца кандыдатамі на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў чэрвені 2016 года ў Халоне (Ізраіль). Турнір на прызы Марыны Лобач з'яўляецца для іх важным этапам падрыхтоўкі і адбору да маючага адбыцца чэмпіянату.

Спаборніцтвы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач ужо даўно сталі сапраўднай "фабрыкай зорак" беларускіх грацый.

На мінулагоднім турніры беларускія грацыі дамінавалі на подыуме ў розных узроставых катэгорыях і сталі пераможцамі ў дзевяці фіналах з 10. Акрамя галоўнага трафея, імянной статуэткі ад Марыны Лобач, удзельніцы XIV Міжнароднага турніру атрымаюць узнагароды ў самых розных намінацыях. Прэзідэнцкі спартыўны клуб па традыцыі рыхтуе падарункі ўсім спартсменкам, трэнерам, кіраўнікам каманд і суддзям турніру. Кожны турнір Марыны Лобач не абыходзіцца і без вялікай колькасці спецыяльных прызоў. І на гэты раз будуць вызначаны лепшыя гімнасткі ў дзесяці намінацыях.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама", рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс