Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2023

Іспанец Карлас Алос Ферэр стаў галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі

Іспанец Карлас Алос Ферэр стаў галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі
Карлас Алос Ферэр. Фота sport5.by

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанскі спецыяліст Карлас Алос Ферэр афіцыйна стаў галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Іспанец змяніў на пасадзе настаўніка беларускай дружыны Георгія Кандрацьева, які пайшоў у адстаўку 29 чэрвеня. Новаму настаўніку беларускай зборнай 48 гадоў, у бытнасць іграком ён выступаў у іспанскім клубе "Тартоса". Перайшоўшы на трэнерскую работу, працаваў з юніёрскай камандай "Барселоны" (U-19), у клубах Польшчы, Марока, Катара, Кіпра і Казахстана. У 2017 годзе пад яго кіраўніцтвам "Кайрат" з Алматы стаў уладальнікам Кубка Казахстана. З 2022 года ўзначальваў зборную Руанды.

Зборная Беларусі свой наступны матч правядзе 9 верасня ў гасцях у каманды Андоры ў 5-м туры адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2024 года. Пасля чатырох праведзеных сустрэч у кваліфікацыйнай групе І беларускія футбалісты маюць 3 ачкі, перамогшы каманду Косава (2:1). У пасіве паражэнні ад Швейцарыі (0:5), Румыніі (1:2) і Ізраіля (1:2). Турнірнае становішча: Швейцарыя - 10 ачкоў, Румынія - 8, Ізраіль - 7, Беларусь - 3, Косава - 3, Андора - 1.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі