Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Apr 2020

"Спамаш" правядзе 24 красавіка анлайн-марафон у падтрымку медыкаў


Фота з архiва

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадзюсарскі цэнтр "Спамаш" правядзе 24 красавіка анлайн-марафон #БеларусьБезCovid у падтрымку Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадзюсарскага цэнтра Анжаліна Мікульская.

Беларускія музыканты і выканаўцы зноў збяруцца ў студыі гуказапісу прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Сучасная студыя ўжо зарэкамендавала сябе для правядзення анлайн-канцэртаў. "Гэта будзе другі анлайн-марафон у падтрымку медыкаў. Першы - у падтрымку 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я.У.Клумава горада Мінска адбыўся 3 красавіка. На гэты раз сродкі будуць пералічаны на дабрачынны рахунак Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Яны пойдуць на набыццё сродкаў аховы, абсталявання і лекавых прэпаратаў у барацьбе з COVID-19", - расказала Анжаліна Мікульская.

Старт марафону будзе дадзены ў 12.00. Прамы эфір будзе даступны на платформе Gigagig.tv, а таксама на канале прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" у YouTube - TheSpamash. "Першы марафон даў вельмі добры вынік. Сабралі значную суму, падключылася вялікая аўдыторыя гледачоў. На гэты раз анлайн-марафон аб'яднае яшчэ больш артыстаў, як папулярных, так і маладых", - адзначыла дырэктар прадзюсарскага цэнтра.

Канцэртны марафон гатовы падтрымаць ансамбль "Песняры", заслужаныя артысты Беларусі Аляксандр Саладуха, Іскуі Абалян і Алёна Ланская, групы "Дзядзя Ваня", Las Vegas, "Цягні-Штурхай", саліст Вялікага тэатра Беларусі Ілья Сільчукоў, выканаўцы Іван Зданюк, Ксенія Галецкая, Саша Нэма, Вольга Плотнікава, Аляксей Хлястоў, Віталь Варанко, Юрый Селязнёў, Ганна Шалюціна & Yogurt band, Улад Чыжыкаў і група "Радыёхваля", Саша Захарык, пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" дуэт VAL і многія іншыя. Да віртуальнага канцэрта таксама далучацца экс-саліст Deep Purple Джо Лін Цёрнер, Фабрыцыа Чэлентана (Італія), Руслан Аляхно, Дзмітрый Губерніеў і Дамінік Джокер (Расія).

Плануецца, што анлайн-марафон прадоўжыцца не менш за 12 гадзін. "Маштаб марафону пашырыўся, з'явілася шмат жадаючых прыняць у ім удзел, таму ёсць усе падставы меркаваць, што адбудзецца яшчэ і трэці", - дадала Анжаліна Мікульская.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі