Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Жнв 2023

Спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД сёння адкрые турнір па мастацкай гімнастыцы

Спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД сёння адкрые турнір па мастацкай гімнастыцы
Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД адкрые 4 жніўня турнір па мастацкай гімнастыцы з удзелам грацый з 10 дзяржаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы ў мінскім Палацы мастацкай гімнастыкі будуць вельмі цікавымі, паколькі ў складах каманд мацнейшыя гімнасткі. Так, лідарам зборнай Беларусі будзе бронзавы прызёр такійскай Алімпіяды Аліна Гарнасько, разам з якой за ўзнагароды паспрачаецца Лізавета Зоркіна. У групавых практыкаваннях Беларусь прадставіць юніёрская каманда. Зорны склад выставіць расійская каманда. У Мінску чакаюцца выступленні шматразовай чэмпіёнкі свету і Еўропы Арыны Аверынай, а таксама Лалы Крамарэнка і Ганны Паповай. На думку спецыялістаў, менавіта беларускі і расіянкі з'яўляюцца галоўнымі фаварытамі. Акрамя іх у турніры выступяць гімнасткі з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Лівана, Малайзіі, Кубы, Узбекістана і Кыргызстана.

Сёння ў 14.30 пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы каманднага турніру, а таксама ў індывідуальных практыкаваннях (мяч, абруч). Усяго "мастачкі" разыграюць дзевяць камплектаў узнагарод.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця II Гульняў краін СНД адбудзецца 5 жніўня ў "Мінск-Арэне", там жа 13 жніўня пройдзе цырымонія закрыцця мультыспартыўнага форуму. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 2 тыс. прадстаўнікоў 23 краін. Арэнамі турніраў стануць Мінск (мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка, валейбол, сучаснае пяцібор'е, кулявая стральба, пляжны футбол, баскетбол 3х3), Брэст (гандбол, плаванне), Гродна (хакей на траве, цяжкая атлетыка), Гомель (дзюдо), Віцебск (тайландскі бокс), Магілёў (стральба з лука, каратэ), Салігорск (спартыўная барацьба), Маладзечна (пляжны валейбол), Орша (бокс), Жлобін (самба). Уваход на ўсе спаборніцтвы бясплатны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі