Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2015

Сольны танец пад "Баладу пра маці" перамог у нацыянальным конкурсе IFMC-2015

23 лістапада, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Сольны танец-прысвячэнне маці загінуўшых на вайне салдат стаў пераможцам нацыянальнага конкурсу XXVIII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі IFMC-2015 у Віцебску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Канцэртнай зале "Віцебск" 22 лістапада адбылося ўрачыстае закрыццё форуму, на якім былі аб'яўлены імёны лаўрэатаў.

Уладальнікам першай прэміі стала прадстаўніца кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) Сабіна Мунасыпава. Дзяўчына расказала ў танцы вядомую "Баладу пра маці" пад акампанемент удзельніцы праекта "Голас" Валянціны Біруковай. Конкурсная работа мінчанкі "Сам-насам з надзеяй", як прызнаўся ў час уручэння прэміі сустаршыня журы, харэограф і кіраўнік тэатра "Кіеў мадэрн-балет" Раду Паклітару, прымусіла двух суддзяў, у тым ліку і яго самога заплакаць.

Дыплом лаўрэата другой прэміі пад гучныя апладысменты залы заслужана атрымаў калектыў тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі Цэнтра культуры "Віцебск" пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка - за работу "Поры года". Акрамя таго, гэтаму харэографу ўручаны дыплом ад спонсара фестывалю - прадпрыемства "Белвест". І трэцюю прэмію прысудзілі мінскаму тэатру танца "Альтана" за іх амаль касмічную кампазіцыю "Гравітацыя".

У цэлым, віцебскія і мінскія калектывы забралі ўсе прызы конкурсу, уключаючы спецыяльныя прэміі. Прэмія "Перспектыва" дасталася праекту "Свой почырк" (ЦК "Віцебск"), "За сэнсавае напаўненне танца" ўзнагароду атрымаў праект Паўла Стрэльчанкі (БДУКМ). Прэмія імя Яўгена Панфілава дасталася лепшаму харэографу - Ганне Сачыўка.

Усяго ў нацыянальным конкурсе ў гэтым годзе прынялі ўдзел 18 калектываў і выканаўцаў. "Я вельмі задаволены ўзроўнем конкурсу, асабліва калі ўлічыць, што ён нацыянальны. Лічу, што мала якая з краін усходняга блока можа прадставіць такую колькасць якаснай сучаснай харэаграфіі сіламі адной краіны. Таму Беларусі ёсць чым ганарыцца. Наогул, форма біенале найбольш плённая. Харэографаў шмат добрых не бывае. Патрэбны нейкі час, каб рэгенерыраваць творчую энергію. Гэта цудоўны спосаб сабрыць лепшыя сілы краіны перад міжнародным конкурсам",- так у інтэрв'ю журналістам Раду Паклітару адзначыў каштоўнасць нацыянальнага конкурсу на фестывалі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі