Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2014

"Славянскі базар у Віцебску" абяцае стаць адной з самых яркіх падзей Года гасціннасці

 28 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стане адной з самых яркіх культурных падзей Года гасціннасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках праведзенага пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.

У гэтым годзе фестываль пройдзе з 10 па 14 ліпеня. Асноўнай яго ідэяй стане яднанне славянскіх культур і народаў у нацыянальным культурным цэнтры Беларусі - гасцінным горадзе Віцебску.

Сярод ключавых мерапрыемстваў праграмы гэтага фестывалю гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, ХХIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014", XII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2014", а таксама канцэрт, які пройдзе ў рамках Дня дружбы 13 ліпеня. Яго тэмай стане 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і маючае адбыцца ў 2015 годзе 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фармат конкурсаў фестывалю плануецца змяніць. "Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь створыць спецыяльны тэлевізійны праект аб правядзенні нацыянальных адборачных тураў да міжнародных конкурсаў выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", падрыхтоўцы пераможцаў адборачных тураў да конкурсаў (уключаючы правядзенне дзённікаў)", - расказалі ў прэс-службе ўрада.

У час фестывалю мастацтваў плануецца юбілейная праграма "Вярнуўся я на радзіму", прысвечаная 100-годдзю Марка Фрадкіна, з удзелам заслужанага калектыву Беларусі "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. Таксама пройдуць мерапрыемствы Дня моладзі (11-12 ліпеня), у ліку якіх прэс-канферэнцыя, маладзёжная праграма "Музычная бітва дыджэяў", Фестываль маладзёжных субкультур з правядзеннем майстар-класаў, парад маладзёжных субкультур "БелаРусь у Сэрцы Маім!", Патрыятычная акцыя "Дзякуй за жыццё!", міжнародны маладзёжны фестываль "Агонь танца-2014".

Прадугледжваецца і правядзенне камерцыйных канцэртаў з запрашэннем расійскіх зорак эстрады і шансона: Філіпа Кіркорава, Стаса Міхайлава, Барыса Маісеева, Міхаіла Шуфуцінскага, арт-групы "Хор Турэцкага", Надзеі Кадышавай і ансамбля "Залатое кальцо", групы "Любэ" і інш.

Усяго на галоўнай фестывальнай пляцоўцы (у Летнім амфітэатры) прапануецца правесці 19 канцэртных праграм, у тым ліку 4 начныя канцэрты.

Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, Цэнтр культуры "Віцебск" ужо са снежня 2013 года пачаў поўнамаштабную рэалізацыю білетаў на ўсе мерапрыемствы праз электронную сістэму распаўсюджвання (партнёр - СТАА "Квіткі Бел").

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі