Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jul 2020

"Славянскі базар у Віцебску"-2020


XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 19 ліпеня ў абноўленым фармаце і можа стаць адным з самых маштабных open air Еўропы. Як адзначаюць арганізатары, у гэтым годзе пляцоўкай фестывалю стане тэрыторыя цэлага горада: усе мерапрыемствы праграмы будуць працаваць толькі на вуліцы на вялікіх адкрытых пляцоўках.

Па-ранейшаму галоўная сцэна фестывалю – Летні амфітэатр. На ёй адбудзецца 7 самых маштабных мерапрыемстваў "Славянскага базару". Гэта адкрыццё, закрыццё, конкурс маладых выканаўцаў, які ў гэтым годзе пройдзе ў крыху іншым прачытанні (на яго заяўлены прадстаўнікі 18 краін). Гледачоў чакае і традыцыйны "Дзень Саюзнай дзяржавы", запланаваны ў цікавай творчай форме, калі на сцэне Летняга амфітэатра будуць прадэманстраваны лепшыя кінашлягеры розных гадоў. Таксама ў праграме – грандыёзны канцэрт "Залаты хіт", праект "Шансон ТБ – усе зоркі" і вялікі рок-вечар. Што датычыцца сольных канцэртаў, то ў 2020-м яны адменены: запатрабаваныя ў публікі артысты будуць максімальна задзейнічаны ў зборных праграмах.

Новая фестывальная пляцоўка з'явіцца ля канцэртнай залы "Віцебск". Гэта будзе сучасная сцэна са святлодыёднымі экранамі, сцэнаграфічнымі канструкцыямі, партэрам для гледачоў. Галоўнае мерапрыемства тут – дзіцячы музычны конкурс, у якім прымуць удзел прадстаўнікі 21 краіны.

Віцебская плошча Перамогі – дарэчы, самая вялікая ў Беларусі – у фестывальныя дні зноў будзе цэнтрам мерапрыемстваў для моладзі.

Яшчэ адной новай лакацыяй стане пляцоўка загараднага парку "Мазурына", на тэрыторыі якога пройдзе вялікі фестываль аўтагуку.

Папулярны праект у рамках "Славянскага базару" – фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" – таксама шырока выйдзе на вуліцы горада з канцэртамі і перформансамі. Цэнтрам прыцягнення стане Пушкінская плошча.

Філарманічны  дворык будзе аддадзены класічным відам мастацтва. Там жа прадставіць праграму лялечных спектакляў тэатр "Лялька".

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня

"Зорны час" у прысутнасці фанатаў і "Букет дабра": як змяніўся "Славянскі базар"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі