У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Снж 2016

Сядзіба Дзеда Мароза адкрываецца ў Брэсце

14 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце ў парку культуры і адпачынку 18 снежня адкрыецца сядзіба Берасцейскага Дзеда Мароза, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА мастак гарадскога парку Наталля Куліковіч.

Аб'ект адкрываецца ў абласным цэнтры ўпершыню. Сядзіба Дзеда Мароза размесціцца на танцавальнай пляцоўцы "Пляц". Уваход у яе ўпрыгожваюць казачныя вароты. Таксама на тэрыторыі ўладанняў Дзеда Мароза знаходзіцца маляўнічая навагодняя ёлка і беласнежны дом, які нагадвае вялікую гурбу снегу. Жыхароў і гасцей абласнога цэнтра чакаюць у казачнай сядзібе да 8 студзеня. Да гэтага часу там тройчы ў дзень будуць праводзіцца музычна-тэатралізаваныя паказы.

Сустракаць гасцей будзе гаспадыня - Матухна Зіма. Затым да наведвальнікаў далучацца Дзед Мароз і Снягурачка. Разам яны будуць запальваць агні на ёлцы, вадзіць вакол яе карагоды, паўдзельнічаюць у конкурсах, гульнях, флэшмобах, выканаюць любімыя навагоднія песні. Пасля вулічных забаў адпачывальнікаў запросяць у дом Берасцейскага Дзеда Мароза. Тут жадаючыя змогуць арганізаваць фотасесію, расказаць чараўніку вершы, а таксама ўбачаць яго гордасць - люстраны атракцыён. Вядома, з гасцей ніхто не застанецца без падарунка. Акрамя таго, Дзед Мароз аб'явіць намінацыю на лепшае сэлфі з ім і лепшае фота яго сядзібы. Імёны пераможцаў конкурсу будуць названы ў дзень закрыцця сядзібы.

У парку побач з уладаннем Дзеда Мароза працуе каток, дзе можна пакатацца на каньках, фінскіх санях. Тут жа аматарам актыўнага адпачынку прапануюць сагрэцца чаем, пакаштаваць піражкоў і бліноў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс