Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Стд 2018

Шырокая праграма будзе прадстаўлена на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведвальнікам і гасцям XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу будзе прадстаўлена шырокая культурная і дзелавая праграма, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У Мінінфарме адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Адзначана, што ў час выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана экспанаванне лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання. Сярод асноўных тэм выстаўкі - падвядзенне вынікаў святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейныя даты класікаў айчыннай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі Беларусі.

Члены аргкамітэта таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі і правядзення ў рамках выстаўкі міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі