27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-250 у амерыканскім Мемфісе з прызавым фондам $283 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку кваліфікацыі беларуска меньш як за гадзіну ўпэўнена перайграла індыйскую тэнісістку Анкіту Райна - 6:2, 6:0. У першым раўндзе асноўнага этапу спаборніцтваў саперніцай Ірыны Шымановіч будзе амерыканка Рыз Брантмаер. Калі беларуска атрымае перамогу, то ў 1/8 фіналу сустрэнецца з пераможцай матчу паміж прадстаўніцай ЗША Кэці Валынец і швейцарскай тэнісісткай Вікторыяй Галубіч. У першым крузе парнага разраду Шымановіч і славенка Ніка Радзішыч згуляюць з брытанска-іспанскім тандэмам Сафія Джонсан / Марыя Гарсія.
На мужчынскім турніры ATP Challenger-50 у турэцкім Самсуне з прызавым фондам $63 тыс. беларус Сяргей Бетаў не змог прабіцца ў асноўную сетку, уступіўшы індыйцу Дзігвіджаю Сінгху - 4:6, 3:6. У стартавым матчы парнага разраду Бетаў і яшчэ адзін індыйскі тэнісіст Каран Сінгх будуць сапернічаць з турэцкім дуэтам Карай Кірчы / Ергі Кіркін.
Спаборніцтвы ў ЗША і Турцыі завершацца 2 жніўня.