27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія плыўцы пачалі выступленні на чэмпіянаце свету па водных відах спорту 2025 года, што праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ранішняй праграме 27 ліпеня на папярэдняй стадыі выступілі трое нашых спартсменаў. Лідар мужчынскай каманды Ілья Шымановіч фінішаваў пятым у сваім заплыве на дыстанцыі 100 м брасам, рэзультат беларуса 59,59 сек. стаў у агульнай табліцы 11-м сярод 74 удзельнікаў - далей прайшлі лепшыя 16. Паўфіналы ў гэтай дысцыпліне пачнуцца сёння прыблізна ў 14.50 па мінскім часе, фінал пройдзе заўтра.
Акрамя таго, у нядзелю наша Настасся Куляшова паказала 19-ы час на стаметроўцы батэрфляем, да прахадной пазіцыі не хапіла 0,22 сек. Рыгор Пякарскі заняў 24-е месца на дыстанцыі 50 м батэрфляем, уступіўшы апошняму паўфіналісту 0,15 сек. Таксама на чэмпіянаце свету па водных відах спорту выступяць беларускі Настасся Шкурдай і Аліна Змушко. Спаборніцтвы па плаванні ў Сінгапуры завершацца 3 жніўня.