Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2024

Шымановіч і Аванесян перамаглі на старце парнага разраду Australian Open

Шымановіч і Аванесян перамаглі на старце парнага разраду Australian Open
Фота Unsplash

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і расіянка Эліна Аванесян перамаглі на старце парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/32 фіналу беларуска-расійскі дуэт абыграў украінска-амерыканскі тандэм Надзея Кічанок / Даніэль Колінз - 2:6, 6;4, 6:1. У другім раўндзе Шымановіч і Аванесян сустрэнуцца з расійска-іспанскай парай Аляксандра Панова / Хрысціна Буча.

Беларуска Лідзія Марозава і полька Катажына Піцер заўтра, 19 студзеня, будуць сапернічаць з сербска-японскім дуэтам Аляксандра Круніч / Сюко Ааяма. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова ўжо выйшлі ў 1/16 фіналу, дзе згуляюць з бразільска-амерыканскай парай Беатрыс Хадад Мая / Тэйлар Таўнсенд.

У другім раўндзе адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (22-і нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з датчанкай Кларай Таўсан (96). На старце спаборніцтваў Азаранка абыграла італьянку Камілу Джорджы (53). У 1/16 фіналу саперніцай другой ракеткі свету Арыны Сабаленка будзе ўкраінка Леся Цурэнка (33).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі